Пра Белінфонд

Беларускі інавацыйны фонд (Белінфонд) утвораны пастановай Савета Міністраў 12 лістапада 1998 года для узмацнення дзяржаўнай падтрымкі інавацыйнай дзейнасці і павышэння эфектыўнасці выкарыстання навукова-тэхнічнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь.

Белінфонд – гэта арганізацыя, якая:

  • з’яўляецца дзяржаўнай некамерцыйнай арганізацыяй;
  • ажыццяўляе сваю дзейнасць на прынцыпах доўгатэрміновага і зваротнага фінансавання інавацыйных распрацовак, венчурных праектаў, работ па арганізацыі і асваенню вытворчасці;
  • мае магчымасць ствараць філіялы і прадстаўніцтвы ў рэспубліцы і за мяжой;
  • можа прымаць долевы ўдзел у стварэнні і дзейнасці гаспадарчых суб’ектаў.

Беларускі інавацыйны фонд ажыццяўляе:

  • Фінансавую падтрымку інавацыйных праектаў на зваротнай аснове, высокаэфектыўных вынаходак, якія маюць важнае эканамічнае значэнне;
  • Фінансаванне работ па арганізацыі і асваенню вытворчасці высокатэхналагічнай навукова-тэхнічнай прадукцыі;
  • Фінансаванне венчурных праектаў;
  • Падтрымку малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў выглядзе прадастаўлення ваўчараў і грантаў;
  • Садзейнічанне стварэнню і развіццю ў краіне вытворчасцей, заснаваных на новых і высокіх тэхналогіях, стымуляванне знешнеэканамічнай дзейнасці, уключаючы ўдзел у рэалізацыі міжнародных пагадненняў;
  • Прыцягненне замежных інвестыцый, аказанне садзейнічання ў арганізацыі сумесных вытворчасцей па засваенні навукаёмістай прадукцыі і найноўшых тэхналогій;
  • Падтрымку развіцця ў рэспубліцы навукова-інавацыйнага прадпрымальніцтва і інфраструктуры рынку тэхналогій;
  • Правядзенне выстаў, кірмашоў інавацыйнай прадукцыі, семінараў, канферэнцый, сімпозіумаў і іншых навукова-практычных мерапрыемстваў;
  • Інфармацыйную, рэкламную і іншую дзейнасць.

Белінфонд супрацоўнічае з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, міжнароднымі і замежнымі арганізацыямі і фондамі, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у сферы развіцця інавацыйнай дзейнасці.

У 2020 годзе Беларускі інавацыйны фонд выпусціў кароткі агляд сваёй дзейнасці.
Вы даведаецеся, чаму фінансаваць праект лепш менавіта з БIФ, як можна атрымаць фінансавую падтрымку на беззваротнай аснове і паўдзельнічаць у Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў.
Уся інфармацыя аб рознабаковай рабоце фонду як у Беларусі, так і на міжнароднай арэне прадстаўлена ў гэтым буклеце!


  • Портал Президента РБ
  • Совет Министров
  • Мин-во экономики
  • Мин-во финансов
  • ГКНТ
  • Банк развития
  • Академию наук
  • pravo.by
  • president.gov.by