Ваўчары і гранты

У адпаведнасці з заканадаўствам, Беларускі інавацыйны фонд ажыццяўляе аказанне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі пры рэалізацыі інавацыйных праектаў у выглядзе прадастаўлення інавацыйных ваўчараў і грантаў за кошт накіроўваемых на гэтыя мэты Белінфонду сродкаў інавацыйных фондаў. Інавацыйныя ваўчары і гранты прадастаўляюцца на беззваротнай аснове пры рэалізацыі інавацыйных праектаў пасля праходжання ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку конкурснага адбору, а для інавацыйных праектаў, якія прадугледжваюць рэалізацыю канструктарска-тэхналагічнага этапу і дзяржаўнай навукова-тэхнічнай экспертызы на тэрмін да аднаго года:

інавацыйны ваўчар – пры рэалізацыі падрыхтоўчага або канструктарска-тэхналагічнага этапу (пры ўмове заключэння дагавора з навукова-тэхналагічным паркам або інкубатарам малога прадпрымальніцтва аб садзейнічанні ў рэалізацыі гэтага інавацыйнага праекта);

грант – пры рэалізацыі канструктарска-тэхналагічнага этапу (пры ўмове іх долевага ўдзелу ў памеры не менш за 10% ад агульнага аб’ёму сродкаў, неабходных для фінансавання інавацыйнага праекта).


  • Портал Президента РБ
  • Совет Министров
  • Мин-во экономики
  • Мин-во финансов
  • ГКНТ
  • Банк развития
  • Академию наук
  • pravo.by
  • president.gov.by