Беларускі інавацыйны фонд (Белінфонд) утвораны пастановай Савета Міністраў 12 лістапада 1998 года для узмацнення дзяржаўнай падтрымкі інавацыйнай дзейнасці і павышэння эфектыўнасці выкарыстання навукова-тэхнічнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь.
Белінфонд – гэта арганізацыя, якая:
з’яўляецца дзяржаўнай некамерцыйнай арганізацыяй;
ажыццяўляе сваю дзейнасць на прынцыпах доўгатэрміновага і зваротнага фінансавання інавацыйных распрацовак, венчурных праектаў, работ па арганізацыі і асваенню вытворчасці;
мае магчымасць ствараць філіялы і прадстаўніцтвы ў рэспубліцы і за мяжой;
можа прымаць долевы ўдзел у стварэнні і дзейнасці гаспадарчых суб’ектаў.
Беларускі інавацыйны фонд ажыццяўляе:
Фінансавую падтрымку інавацыйных праектаў на зваротнай аснове, высокаэфектыўных вынаходак, якія маюць важнае эканамічнае значэнне;
Фінансаванне работ па арганізацыі і асваенню вытворчасці высокатэхналагічнай навукова-тэхнічнай прадукцыі;
Фінансаванне венчурных праектаў;
Падтрымку малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў выглядзе прадастаўлення ваўчараў і грантаў;
Садзейнічанне стварэнню і развіццю ў краіне вытворчасцей, заснаваных на новых і высокіх тэхналогіях, стымуляванне знешнеэканамічнай дзейнасці, уключаючы ўдзел у рэалізацыі міжнародных пагадненняў;
Прыцягненне замежных інвестыцый, аказанне садзейнічання ў арганізацыі сумесных вытворчасцей па засваенні навукаёмістай прадукцыі і найноўшых тэхналогій;
Падтрымку развіцця ў рэспубліцы навукова-інавацыйнага прадпрымальніцтва і інфраструктуры рынку тэхналогій;
Правядзенне выстаў, кірмашоў інавацыйнай прадукцыі, семінараў, канферэнцый, сімпозіумаў і іншых навукова-практычных мерапрыемстваў;
Інфармацыйную, рэкламную і іншую дзейнасць.
Белінфонд супрацоўнічае з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, міжнароднымі і замежнымі арганізацыямі і фондамі, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у сферы развіцця інавацыйнай дзейнасці.
У 2020 годзе Беларускі інавацыйны фонд выпусціў кароткі агляд сваёй дзейнасці. Вы даведаецеся, чаму фінансаваць праект лепш менавіта з БIФ, як можна атрымаць фінансавую падтрымку на беззваротнай аснове і паўдзельнічаць у Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў. Уся інфармацыя аб рознабаковай рабоце фонду як у Беларусі, так і на міжнароднай арэне прадстаўлена ў гэтым буклеце!